Фотафакт: на Дзень Волі збіраюцца раздаваць цукеркі з "жаночай" версіяй "Пагоні"
У Мінску на Дзень Волі збіраюцца раздаваць цукеркі з "Вершніцай" і "Пагоняй". Да 8 сакавіка іх выпусціла крама symbal.by.
Радыё Свабода нагадвае, што на 23 лютага цукеркі былі ў абгортцы з традыцыйнай "Пагоняй". Як і ў мінулы раз, цяпер пад абгорткай — звычайныя "серыйныя" цукеркі "Алёнка" фабрыкі "Камунарка". У іншую абгортку іх закруцілі ўручную. На ёй надпіс: "Любай Прыгажуні!".
Фота: svaboda.org