Фотафакт: у старажытнай Алімпіі запалілі агонь Алімпіяды 2016 года

Фотафакт: у старажытнай Алімпіі запалілі агонь Алімпіяды 2016 года

21 красавіка ў старажытнай Алімпіі ў храме Геры прайшла цырымонія запальвання агня XXXI летняй Алімпіяды 2016 года. Гульні пройдуць 5-21 жніўня ў Бразіліі ў Рыа-дэ-Жанейра.

Некалькі дзён эстафета пройдзе па тэрыторыі Грэцыі. Паходню панясе 25-гадовы Элефтэрыёс Петруніяс, чэмпіён свету 2015 года па спартыўнай гімнастыцы. Ён перадасць эстафету бразільскаму спартсмену. РІА "Новости" адзначае, што ў Грэцыі паходнію з алімпійскім агнём пранясе і адзін з бежанцаў.

У самой Бразіліі эстафета пачнецца 3 траўня ў сталіцы. Яе пранясуць па тэрыторыі краіны 12 тысяч чалавек. Завершыцца эстафета алімпійскага агня 5 жніўня на стадыёне Маракана ў Рыа-дэ-Жанейра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі