Фотафакт: вось як сустрэлі маладую спецыялістку ў Касцюковічах
Умовы ў інтэрнаце / "Гомель Online"
Гамяльчанка, якая паехала ў Касцюковічы па размеркаванні пасля ўніверсітэта, расказала тг-каналу "Гомель Online" пра жудасныя ўмовы і стаўленне, з якім сутыкнулася на новым месцы.
"Я вучылася ў каледжы мастацтваў у Гомелі, скончыла навучанне, мяне адправілі па размеркаванні ў Касцюковічы (Магілёўская вобласць). Я знайшла працу ў Гомелі, прыехала загадзя туды папрасіць пераразмеркаванне (чэрвень)", — расказала маладая спецыялістка.
Але дзяўчыне адмовілі ў пераразмеркаванні — сказалі, што патрэбныя работнікі. Прыехала ў жніўні, працадаўца прапанаваў ёй інтэрнат з жудаснымі ўмовамі. Калі рабіць рамонт — то за свой кошт.
"Сказала, што жыць у такіх умовах я не змагу, папрасіла яшчэ раз даць адмацаванне, але мне зноў адмовілі", — працягвае гамяльчанка.
У выніку ёй давялося браць тыдзень за свой кошт і шукаць здымную кватэру. Але праблемы ў яе не толькі з жыллём, але і з працай. Скажам, яна працуе не па спецыяльнасці. Больш за тое: летам прыязджае яшчэ адна "маладая спецыялістка", і гамяльчанку папрасілі, каб яна ўзяла яе да сябе ў кватэру, якую здымае сама.
Якія ўмовы на размеркаванні ў вас ці вашых знаёмых? Раскажыце нам на [email protected]. Гэта ананімна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.