Фронтавец збіраецца спагнаць з віцебскай суддзі 3 млн рублёў
Тры мільёны рублёў за маральныя страты збіраецца спагнаць старшыня Гарадоцкай суполкі Партыі БНФ, актывіст Руху "За Свабоду" Леанід Аўтухоў з віцебскай суддзі Алены Казілавай. Ён падаў іскавую заяву ў суд Кастрычніцкага раёна абласнога цэнтра. Сёлета актывіста папярэдзілі быццам бы за ўдзел у вулічнай акцыі ў Віцебску на Дзень Волі. Аўтухову давялося перакладаць з рускай мовы на беларускую пастанову, якую вынесла суддзя. Пераклад дзвюх старонак тэксту каштаваў больш за 55 тысяч рублёў.
Як паведамляе рэгіянальны партал "Гарадок", фронтавец таксама сцвярджае, што панёс і маральныя пакуты ў сувязі з тым, што суддзя лічыць прыярытэтнай у Беларусі рускую мову і не карыстаецца ў межах сваіх службовых абавязкаў дзяржаўнай беларускай мовай, не выконвае патрабаванні заканадаўства аб прадастаўленні пастановы суда на роднай мове адказчыка.