FSP аб'явіў хэдлайнераў і паказаў ролік, зняты ў гонар 10-годдзя

FSP аб'явіў хэдлайнераў і паказаў ролік, зняты ў гонар 10-годдзя

Славуты арт-пікнік Freaky Summer Party, які адбудзецца ў мінскім парку Dreamland 28-29 ліпеня, аб'явіў хэдлайнераў. Гэта расійскія каманды Pompeya і "ПАСОШ", украінка Луна і бельгіец Warhaus. 


Натуральна, што гэтым лайн-ап не абмяжуецца. У гонар 10-годдзя Freaky Summer Party сёлета яшчэ пашыраецца. Наведвальнікаў чакаюць пяць сцэн з альтэрнатыўнай і ўжо нашумелай музыкай і тысяча розных актыўнасцяў: Kidsters, Edutaiment, Blogeria, дызайн-маркет, маштабны фудкорт, споты, фотазоны. 


А яшчэ арт-пікнік разжыўся кліпам FSP X. Арганізатары пра яго пішуць так:


"Клёвы і дзёрзкі, як самы прыгожы хлопец на раёне".

Квіткі ўжо ў продажы. На адзін дзень — 18.99. На два — 28.99 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі