Футбаліст, якога прасілі не збягаць з Беларусі, цяпер ва Украіне
Жан Марэль По / dinamo-minsk.by
Івуарыйскі футбаліст Жан Марэль По з 2021 года гуляў за мінскае "Дынама". У верасні таго года Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з камандай прасіў яго працягваць гуляць у Беларусі: "Толькі не бяжы з Беларусі. Не хвалюйся, дыктатуры ў нас тут няма, як некаторыя палохалі вас". Але ўжо ў пачатку 2022-га Жан Марэль По з нашай краіны збег. Спачатку ён гуляў у Егіпце, а пасля перабраўся ва Украіну. 26-гадовы футбаліст перайшоў ва ўкраінскі "Крыўбас", на відэа ён кажа "Слава Украіне!", піша "Трыбуна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.