Футбаліста, які выступіў супраць гвалту, забараняюць прымаць у клуб "Мінск"
Паўабаронца Дзмітрый Бага не зможа перайсці ў клуб "Мінск", бо яго кандыдатуру не ўхваліла Міністэрства спорту. Як паведамляе спартовы рэсурс, прызнаны экстрэмісцкім, прычынай стаў удзел Багі ў відэа 2020 года, дзе спартоўцы заклікалі спыніць гвалт з боку сілавікоў.
З гэтай жа прычыны Бага не зможа стаць гульцом БАТЭ, хаця раней з'яўляліся звесткі, што клуб цікавіцца 32-гадовым футбалістам.
У 2021 годзе Бага выступаў за латвійскую "Ліепаю": згуляў у 21 матчы і дапамог клубу заваяваць бронзавыя медалі вышэйшай лігі Латвіі.
Паводле неафіцыйных звестак, напрыканцы 2021-га чыноўнікі Мінспорту разаслалі кіраўнікам беларускіх клубаў спісы футбалістаў і трэнераў, з якімі "вельмі непажадана або забаронена" працягваць і заключаць кантракты на наступны сезон.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.