Футбалісты зборнай Беларусі прыляцелі ў Люксембург (фота)
Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі ўвечары 13 лістапада прыляцелі ў Люксембург і пасяліліся ў гатэлі Double Tree by Hilton, інфармуе прэс-служба АБФФ. У чацвер дружына Ігара Крывушэнкі правядзе найважнейшы матч у Лізе нацый УЕФА. Зборныя Беларусі і Люксембурга пазмагаюццаза першае месца ў групе, пачатак у 22:45 паводле беларускага часу. Паядынак пакажа ў жывым эфіры тэлеканал "Беларусь 5".
У групе лідыруе Люксембург — 9 ачкоў, Беларусь мае 8 ачкоў, Малдова — 5, у Сан-Марына ачкоў няма.
У складзе беларускай зборнай у Люксембург прыехалі 23 гульцы:
Брамнікі: Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Андрэй Гарбуноў ("Дынама-Мінск"), Дзяніс Шчарбіцкі (БАТЭ, Барысаў).
Абаронцы: Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Ігар Шытаў ("Дынама-Мінск"), Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько, Аляксей Рыас (усе — БАТЭ), Сяргей Паліцевіч ("Кайрат", Алма-Ата, Казахстан), Міхаіл Сівакоў ("Арэнбург", Расія).
Паўабаронцы: Аляксандр Глеб, Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Дзмітрый Бага (усе — БАТЭ), Сяргей Кісляк, Павел Савіцкі (абодва — "Дынама-Брэст"), Антон Пуціла ("Анкарагюджу", Турцыя), Сяргей Балановіч, Юрый Кавалёў (абодва — "Шахцёр", Салігорск), Іван Маеўскі ("Астана", Казахстан).
Нападаючыя: Мікалай Сігневіч, Максім Скавыш (абодва — БАТЭ), Антон Сарока ("Локерэн", Бельгія).
Сборная Беларуси прибыла в Люксембург и разместилась в отеле Double Tree by Hilton.https://t.co/BNjCc7nBYs
— АБФФ (@BelFootFeder) 13 ноября 2018 г.
#БелыяКрылы #СборнаяБеларуси #UEFANationsLeague #LUXBLR #SMRBLR pic.twitter.com/Co2Nn48KCu