Футбольная зборная Беларусі правядзе таварыскі матч з Венгрыяй

Футбольная зборная Беларусі правядзе таварыскі матч з Венгрыяй

Футбольная зборная Беларусі правядзе таварыскі матч з Венгрыяй. Ён прызначаны на 6 чэрвеня і пройдзе ў нашай краіне. Час пачатку і месца правядзення паядынку стануць вядомыя пазней. Такая дамова дасягнута паміж Асацыяцыяй “Беларуская федэрацыя футбола” і Венгерскай футбольнай федэрацыяй, інфармуе сайт abff.by.

Як вядома, зборная Венгрыі, як і беларуская зборная, не трапіла на чэмпіянат свету. У рэйтынгу FIFA венгры займаюць 50-е месца, у беларусаў 93-е месца. Раней яны сустракаліся двойчы ў таварыскіх матчах. Аднойчы перамагла зборная Беларусі (5:2 у 2002-м у Дэбрэцэне), у іншым паядынку была зафіксавана нічыя 1:1 (у 2013-м у Белеку ў Турцыі).

23 сакавіка дружына Ігара Крывушэнкі згуляе таварыскі паядынак ў Баку са зборнай Азербайджана, а 27 сакавіка ў Любляне — са зборнай Славеніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі