Футбольная зборная Беларусі ў Баку выйграла ў Азербайджана — 1:0 (відэа)
Футбольная зборная Беларусі ў Баку на стадыёне “Алімпійскі” выйграла ў Азербайджана — 1:0. Гэта быў таварыскі матч. Адзіны гол быў забіты на 41-й хвіліне, пасля ўдару Ігара Стасевіча. Суддзя палічыў, што быў аўтагол, які запісалі на рахунак абаронцы гаспадароў поля.
Беларуская зборная гуляла ў наступным складзе: Гутар, Шытаў, Мартыновіч (капітан), Паліцевіч, М. Валадзько (Вераціла, 79), Маеўскі, Кісляк (Кендыш, 70), Драгун, Савіцкі (Кавалёў, 75), Стасевіч (Няхайчык, 81), Лапцеў (Сарока, 66).
У першым тайме беларусы гулялі больш актыўна наперадзе, у другім — пераважна абараняліся. Адзначым добрую гульню брамніка Аляксандра Гутара. Што да азербайджанскай зборнай, дык некалькі добрых сваіх момантаў яна не рэалізавала.
27 сакавіка зборная Беларусі правядзе таварыскі матч ў Любляне са зборнай Славеніі.
Гол сборной Беларуси в ворота азербайджанцев
— Прессбол (@pressballby) 23 марта 2018 г.
наш онлайн: https://t.co/2QdrHXbrUf pic.twitter.com/M6AjESW8ig