Футбольная зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Грузіяй (відэа галоў)

Футбольная зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Грузіяй (відэа галоў)

Футбольная зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Грузіяй — 2:2. Таварыскі матч прайшоў у панядзелак у Кутаісі. Лік адкрыў на 24-й хвіліне Ігар Стасевіч. Аднак ужо на 11-й Іраклі Сіхарулідзэ забівае гол у адказ. На 51-й хвіліне Лаша Двалі вывеў наперад гаспадароў поля. Павел Няхайчык, які выйшаў на замену, на 66-й зраўняў лік.

Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Ігнатовіч (Паўлючэнка, 46), М. Валадзько (Мацвейчык, 63), Паліцевіч, Гаўрыловіч, Рыас, Быкаў, Корзун, Карніцкі (Няхайчык, 56), Стасевіч (капітан, Паўлавец, 88), Кавалёў (Клімовіч, 82), Лапцеў. Адзначым, што ў апошнім паядынку сезона ў зборнай дэбютавалі два брамнікі — Сяргей Ігнатовіч з мінскага “Дынама” і Павел Паўлючэнка з брэсцкага “Дынама”.

Нагадаем, што 9 лістапада зборная Беларусі таксама ў таварыскім матчы прайграла ў Ерэване армянскай зборнай — 1:4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі