Футбольны клуб "Крумкачы" адмовіўся ад выступлення ў першай лізе

Заўзятары "Крумкачоў" / vk.com/krumkachy
Заўзятары "Крумкачоў" / vk.com/krumkachy

Футбольны клуб "Крумкачы" адмовіўся ад выступлення ў першай лізе беларускага чэмпіянату і не будзе праходзіць ліцэнзаванне. Для ўдзелу ў ёй не ўдалося знайсці патрэбнага фінансавання. У выніку ў будучым сезоне "Крумкачы" збіраюцца паўдзельнічаць у Мінскім дывізіёне другой лігі. З адпачынку каманда выйдзе ў сярэдзіне лютага, паведамляе krumkachy.com.

"Мы хацелі захаваць каманду і паспрабаваць свае сілы гэтым складам на якасна новым узроўні, кажа дырэктар "Крумкачоў" Алег Давідовіч. — На жаль, не ўсё вырашаецца спартыўнымі дасягненнямі і майстэрствам".

Давідовіч падкрэсліў, што ў новым сезоне будзе стварацца новая каманда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі