Футбольныя матчы ў Беларусі будуць праходзіць без гледачоў

Футбольныя матчы ў Беларусі будуць праходзіць без гледачоў

Футбольныя матчы будучага тура чэмпіянату Беларусі будуць праходзіць без гледачоў на стадыёнах. Адпаведнае рашэнне прыняло 20 жніўня Бюро выканаўчага камітэта асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". 

Пад гэтае рашэнне трапляюць гульні камандаў вышэйшай (у тым ліку матчы дублёрскіх складаў), першай і другой ліг, а таксама жаночых камандаў вышэйшай лігі.

Як распавядала Еўрарадыё, 6 жніўня на матчы ў Салігорску паміж мясцовым "Шахцёрам" і брэсцкім "Дынама" ўсе трыбуны дружна скандавалі "Жыве Беларусь!" і гэта трапіла ў жывы тэлеэфір. Пасля гэтага АБФФ перанесла ўсе матчы, якія мусілі прайсці перад прэзідэнцкімі выбарамі, а потым і ўвогуле адмяніла ўсе матчы да 17 жніўня. Прычынай называліся "форс-мажорныя абставіны". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі