G7 прыгразіла Беларусі "дадатковымі выдаткамі" за ўцягванне ў вайну

"Вялікая сямёрка" / depositphotos.com
"Вялікая сямёрка" / depositphotos.com

Краіны "Вялікай сямёркі" прыгразілі Беларусі "празмернымі дадатковымі выдаткамі" за ўцягванне ў вайну. Пра гэта заявіла міністр замежных спраў Германіі Анналена Бербак, якая старшынявала на віртуальнай сустрэчы міністраў замежных спраў G7.

Беларускія ўлады згадваюцца ў раздзеле пра вайну ва Украіне. Краіны G7 зноў заклікаюць беларускі рэжым, каб ён перастаў дапамагаць расійскай агрэсіі, дазваляючы расійскім войскам выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю і аказваючы ім падтрымку.

"Усялякі далейшы актыўны ўдзел у незаконнай агрэсіўнай вайне Расіі супярэчыць волі і спадзяванням беларускага народа. Калі беларускія ўлады больш непасрэдна залучаць Беларусь у вайну Расіі, G7 накладзе на рэжым празмерныя дадатковыя выдаткі", — гаворыцца ў дакуменце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі