Галоўны трэнер "Слуцка" падаў у адстаўку пасля паразы ад "Смалявічаў"
26 чэрвеня ФК "Смалявічы" прымаў у сябе дома гасцей са "Слуцка" ў рамках 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.
Гульня скончылася перамогай "Смалявічаў" — 2:1.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер слуцкіх футбалістаў Віталь Паўлаў падаў у адстаўку, піша "Трыбуна".
Слуцкі клуб пацярпеў 6 паразаў у апошніх 8 гульнях і ў турнірнай табліцы чэмпіянату знаходзіцца на дзясятым месцы.
Раней паведамлялася, што "Слуцк" мае сур'ёзныя фінансавыя праблемы. Але на гэтым тыдні старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын узгадніў з урадам фінансавую падтрымку двух футбольных клубаў — "Гарадзея" і "Слуцк".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.