Галоўным трэнерам ФК "Мінск" трэці раз стаў Вадзім Скрыпчанка
Галоўным трэнерам футбольнага клуба "Мінск" стаў беларускі спецыяліст Вадзім Скрыпчанка, паведамляе прэс-служба каманды. Пагадненне разлічанае да канца гэтага года і на наступны сезон.
Гэта ўжо трэці прыход Скрыпчанкі ў "Мінск". Ён узначальваў каманду ў 2011-2013 гадах і выйграў Кубак Беларусі (2013). Потым ён кіраваў клубам у 2020-м. Пад яго кіраўніцтвам клуб правёў у чэмпіянаце Беларусі 12 матчаў (6 перамог, 2 нічыі, 4 паразы) і заняў 11-е месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.