Ганчарэнка: сінхронны жаласны шантаж ад Лукашэнкі і Пуціна

Ганчарэнка: сінхронны жаласны шантаж ад Лукашэнкі і Пуціна

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, кіраўнік міжфракцыйнай групы "За дэмакратычную Беларусь" Аляксей Ганчарэнка пракаментаваў выказванні Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на адну тэму — пра санкцыі, уведзеныя супраць уладаў Беларусі. Спачатку Лукашэнка падчас тэлефоннай гутаркі з генсакратаром ААН Антоніу Гутэрышам заявіў, што гатовы дазволіць транзіт украінскага збожжа ў парты Балтыі, але ўзамен патрабуе, каб гэтыя ж парты былі адкрытыя і для транзіту беларускіх грузаў (г. зн. каб былі знятыя санкцыі). Увечары ўжо Пуцін паразважаў на гэтую тэму. "Самае простае — гэта вываз праз тэрыторыю Беларусі,казаў расійскі прэзідэнт. — ...Але для гэтага трэба здымаць санкцыі з Беларусі".

"Новая казка ад Пуціна і Лукашэнкі, піша Ганчарэнка. — Ці гісторыя пра тое, як насамрэч б'юць санкцыі па Расіі і Беларусі".

Украінскі палітык падкрэслівае, як сінхронна два дыктатары "выступілі з аднолькавымі заявамі". "Відавочна — зусім кепскія справы", — робіць выснову Аляксея Ганчарэнка. Ён называе дзеянні Лукашэнкі і Пуціна "жаласным шантажом".

ААН з вясны вядзе перамовы па пастаўках украінскага збожжа, прапаноўваючы розныя варыянты. Ранейшыя шляхі паставак праз украінскія парты на Чорным моры заблакаваныя РФ. Сярод варыянтаў разглядалася прыпыненне санкцый супраць Беларусі і Расіі ўзамен за адкрыццё шляхоў. Святлана Ціханоўская заклікала не здымаць з Беларусі "калійныя санкцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі