Лукашэнка прапусціць збожжа з Украіны ў Балтыю, калі парты адкрыюць для Беларусі

Лукашэнка прапусціць збожжа з Украіны ў Балтыю, калі парты адкрыюць для Беларусі

Аляксандр Лукашэнка гатовы дазволіць транзіт украінскага збожжа ў парты Балтыі. Але ўзамен ён патрабуе, каб гэтыя ж парты былі адкрытыя і для транзіту беларускіх грузаў. Пра гэта Лукашэнка заявіў падчас тэлефоннай гутаркі з генсакратаром ААН Антоніу Гутэрышам.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, ён заявіў, што Беларусь гатовая нават дапамагчы чыгуначным транспартам для перавозкі ўкраінскага збожжа. 

"Лукашэнка прапанаваў генеральнаму сакратару ААН за сталом перамоваў з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Украіны і балтыйскіх краін (гатовых даць Парты) урэгуляваць праблемы ў пазначаным пытанні. Пры гэтым галоўнае, як было пазначана ў размове, каб гэтыя парты (Германіі, Польшчы, балтыйскіх краін, Расіі) былі адкрыты і для беларускіх тавараў. Гэта значыць, каб стварыўшы ўмовы для транзіту ўкраінскага збожжа, у партах, якія будуць ажыццяўляць яго перавалку, была магчымасць грузіць і тавары з Беларусі", — гаворыцца ў заяве прэс-службы.

Гутэрыш, як паведамляецца, папрасіў паўзу ў некалькі дзён, каб правесці перамовы з кіраўніцтвам зацікаўленых краін. 

ААН ужо некалькі тыдняў вядзе перамовы па пастаўках украінскага збожжа, прапаноўваючы розныя варыянты. Ранейшыя шляхі паставак праз украінскія парты на Чорным моры заблакаваныя Расіяй. Сярод варыянтаў разглядалася прыпыненне санкцый супраць Беларусі і Расіі ўзамен за адкрыццё шляхоў. 

Беларусь з пачатку 2022 года ў выніку міжнародных санкцый страціла доступ да балтыйскіх партоў, праз якія пастаўляла калійныя ўгнаенні. Афіцыйны Мінск заяўляў, што будзе карыстацца расійскімі партамі. 

Напярэдадні Святлана Ціханоўская заклікала не здымаць з Беларусі "калійныя санкцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі