Гайдукевіч просіць правесці дадатковыя тэледэбаты для кандыдатаў

Гайдукевіч просіць правесці дадатковыя тэледэбаты для кандыдатаў

Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі і кандыдат у прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч звярнуўся ў Цэнтрвыбаркам з просьбай правесці дадатковыя тэледэбаты паміж удзельнікамі сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі. Як паведамілі Еўрарадыё ў выбарчым штабе палітыка, ён прапануе выкарыстаць эфірны час, выдзелены для выступу Аляксандра Лукашэнкі. Дзеючы кіраўнік краіны, як вядома, адмовіўся ад яго.

Раней іншая кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч прасіла аддаць ёй нескарыстаны Лукашэнкам эфірны час для датадатковага выступу, каб “асвятліць пытанні, якія паступілі ад выбаршчыкаў”. Але ЦВК не задаволіў гэтую просьбу, бо ў беларускім заканадаўстве не прадугледжаная магчымасць перадачы эфірнага часу аднаго кандыдата на карысць іншага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі