Gender Gap: пенсійная дыскрымінацыя мужчын і ByPol як "мужчынская" арганізацыя
Ірына Сідорская і налічэнне пенсіі
Жанчыны ў Беларусі выходзяць на пенсію ў 58 гадоў, мужчыны — у 63. Калі сярэдняя чаканая працягласць жыцця для жанчын сёння больш за 79 гадоў, гэта значыць, што на пенсіі яны жывуць яшчэ больш за 21 год. А мужчыны з сярэдняй працягласцю жыцця 69 гадоў жывуць на пенсіі па 6 гадоў. Гэта дыскрымінацыя мужчын, ці не так? Ці павінны мужчыны і жанчыны выходзіць на пенсію ў аднолькавам узросце?
Пра гэта пагаворым з доктаркай навук Ірынай Сідорскай у сённяшнім выпуску праграмы Gender Gap. А таксама закранем гарачую тэму тыдня — скандал у ByPol. Ці адпавядае мужчынская арганізацыя, што яднае беларускіх сілавікоў, стэрэатыпам пра тое, як працуюць мужчыны?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.