Германія дэпартавала асуджанага за тэракт 11 верасня ў Марока да жонкі-беларускі

Германія дэпартавала асуджанага за тэракт 11 верасня ў Марока да жонкі-беларускі

Германія дэпартавала ў Марока 44-гадовага Муніра аль-Матасадэка, памагатага ісламістаў, якія здзейснілі тэракт 11 верасня 2001-га ў ЗША (тады загінулі амаль 3 тысячы чалавек). Ён адмаўляў дачыненне да тэракту, але прызнаваў сувязь з гамбургскай тэрарыстычнай ячэйкай "Аль-Кайды" (на даручэнне тэрарыстаў ён здзяйсняў банкаўскія пераводы, дапамагаў хавацца зламыснікам).

Мунір аль-Матасадэк быў асуджаны ў 2007 годзе на 15 гадоў зняволення і з улікам папярэдняга зняволення ўжо амаль цалкам адбыў гэты тэрмін у нямецкай турме (ён заканчваўся ў пачатку 2019-га). У панядзелак у аэрапорт Гамбурга яго прывезлі на верталёце, каб пасадзіць на рэгулярны рэйс да Марока, інфармуе dw.com.

Вядома, што ў Марока жывуць жонка дэпартаванага Марыя, грамадзянка Беларусі, і двое дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі