Google не ведае спартоўцаў, якія падпісаліся пад праўладным лістом

Google не ведае спартоўцаў, якія падпісаліся пад праўладным лістом

Еўрарадыё паглядзела спіс спартоўцаў, якія падпісалі праўладны ліст. І пабачыла цікавую дэталь. 

Як выявілася, многіх спартоўцаў, якія падпісалі праўладны ліст, Google знайсці не можа. Затое лёгка знаходзіць іх поўных цёзак, якія займаюць разнастайныя чыноўніцкія пасады.

Для прыкладу возьмем толькі адзін кавалак: 

№223 Стралец Артур Уладзіміравіч. Футбол, 1-ы разрад. Футбаліста такога Google не ведае. Затое ведае намесніка начальніка аддзела раслінаводства Светлагорскага райвыканкама.

№224 Патапенка Уладзіслаў Валянцінавіч. Тэніс, 1-ы разрад. Тэнісіста такога Google не ведае. Затое ведае начальніка аддзела эканомікі Светлагорскага райвыканкама.

№225 Каштанаў Аляксандр Сяргеевіч. Плаванне, 1-ы разрад. Плыўца такога Google не ведае. Затое ведае настаўніка фізкультуры з СШ №12 Светлагорска.

№226 Гараўцоў Аляксандр Анатолевіч. Футбол, 1-ы разрад. І такога футбаліста ў Google няма. Затое ёсць начальнік упраўлення справамі Светлагорскага райвыканкама.

№227 Пятроўскі Канстанцін Валер'евіч. Баскетбол, 1-ы разрад. Баскетбаліста такога Google не ведае. Затое ведае намесніка старшыні Светлагорскага райвыканкама.

№228 Будрэвіч Аляксандр Кірэевіч. Дзюдо, 1-ы разрад. Нарэшце! Светлагорскі трэнер па дзюдо.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі