З'явіўся сайт з лістом праўладных спартоўцаў

З'явіўся сайт з лістом праўладных спартоўцаў

Ліст з подпісамі праўладных спартоўцаў выставілі на адмысловы сайт. Пад ім на 13:48 модна пабачыць 588 подпісаў. Праўда, на першай старонцы сайта чамусьці стаіць значна меншая лічба. 

Сярод новых падпісантаў — такія вядомыя спартоўцы, як гімнастка Любоў Чаркашына, хакейны трэнер Міхаіл Захараў, тэнісіст Дзмітрый Жырмонт, тэнісістка Арына Сабаленка, раварыстка Наталля Цылінская ды іншыя. Сярод падпісантаў шмат тых, хто ўдзельнічаў калісьці ў спаборніцтвах у часы СССР.

Ліст праўладных спартоўцаў стаў адказам на зварот спартоўцаў, якія запатрабавалі правесці новыя сумленныя выбары і спыніць гвалт на вуліцах, пад якім падпісаліся больш за 1250 чалавек. Паводле неафіцыйных звестак, пад праўладным лістом патрабавалі паставіць подпіс нават тэхнічных работнікаў некаторых клубаў. Прагляд спісу сапраўды паказвае некаторыя прозвішчы без указання, да якога віду спорту яны маюць дачыненне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі