Здымуць фільм пра Ліду пасля "спробы каляровай рэвалюцыі 2020 года"
Аляксандр Вярсоцкі (другі справа на заднім плане) аглядае Лідскі раён, 2024 год
Здымуць дакументальны фільм пра горад Ліду ў апошнія пяць гадоў. Пра гэта паведаміў старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. Паводле яго слоў, пакажуць не толькі тое, як жыў у гэты час горад, але і тое, "як лідчан спрабавалі адвесці не ў той бок, што магло здарыцца..., калі б спроба каляровай рэвалюцыі 2020 года ўдалася". Чыноўнік лічыць, што "фільм дасць адказ, дзякуючы чаму і каму краіна выстаяла, ідзе сваім шляхам і паспяхова развіваецца".
Райвыканкам замовіў фільм лідскім прапагандыстам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.