Грэцыя адрэзаная ад свету ўсеагульным страйкам

У Грэцыі працягваецца ўсеагульны страйк, які выклікаў параліч камунікацыі паветранай, чыгуначнай і паромнай. Не працуе публічны сэктар.  Прафсаюзы пратэстуюць супраць новай праграмы эканоміі, які мае ўратаваць краіну ад банкруцтва. Усе пералёты з Грэцыі і ў Грэцыю з аўторка па сераду былі скасаваныя, школы, шпіталі, публічная служба і музеі зачыненыя. Не будзе навінаў на радыё і тэлевізіі, адзначае Onet.pl.

Прафсаюзы прызналі, што ўрад быў вымушаны ўвесці рэжым эканоміі, каб атрымаць 100 млрд еўра пазыкі ад Еўрасаюзу і МВФ, але, на іх думку, ад гэтага пацерпяць бяднейшыя грэкі.

“Ёсць іншыя спосабы эканоміі, нельга паніжаць заробак беднаму пенсіянеру, які атрымлівае 500 еўра пенсіі", - заявіў кіраўнік прафсаюзу бюджэтнікаў Адэдзі Спірас-папаспірас. Нагадаем, на пенсію ў Грэцыі ідуць у 53 гады, работнікі бюджэтных арганізацый атрымліваюць 13-ы і 14-ы заробак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі