Гродзенец парушыў рэжым самаізаляцыі і адправіўся ў рэйс
Не ўсе беларусы, адпраўленыя на самаізаляцыю, датрымліваюцца гэтага рэжыму. Пра адзін такі выпадак у Гродне распавёў тэлеканал СТБ.
Праверка не знайшла дома мужчыну, адпраўленага на самаізаляцыю. Высветлілася, што ён адправіўся ў рэйс. "Ён жа працуе, ён жа не па сваёй патрэбе. Ён грузы возіць. Камусьці ж вазіць грузы трэба. Вы павязеце грузы? Вы вазіце", — заявіў праверцы сваяк гродзенца.
Паведамляецца, што мужчына працуе кіроўцам ад польскай фірмы.
За парушэнне рэжыму самаізаляцыі яму пагражае альбо арышт да 15 сутак, альбо штраф да 1350 рублёў (50 базавых велічыняў).
Раней паведамлялася, што ў Беларусі выяўлены 701 парушальнік рэжыму самаізаляцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.