Грошай з неба не будзе: Пуцін не зможа таемна дапамагаць Беларусі фінансава

"Брацкая" падтрымка не можа аказацца незаўважанай / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
"Брацкая" падтрымка не можа аказацца незаўважанай / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларускі бюджэт чакаюць няпростыя часы. Шмат зарабляць і раней не асабліва атрымлівалася, а цяпер яшчэ санкцыі і падзенне даходаў праз падатковы манеўр Расіі. Падтрымліваць дзяржвыдаткі і плаціць па даўгах трэба. Дзе ж узяць грошы?

Еўрарадыё заўважыла ў сацсетках, што некаторыя людзі перакананыя, што ў крытычны момант дапаможа асабіста Уладзімір Пуцін. Калі не крэдытам, то таемна адправіць некалькі верталётаў з грашыма Аляксандру Лукашэнку. Той, як вопытны гаспадарнік, знойдзе ім прымяненне. І ўсё будзе выглядаць так, быццам у беларускай эканоміцы ўсё ў парадку.

Сапраўды, можа, Уладзімір Пуцін ахвяруе некалькімі аквадыскатэкамі і падорыць брацкай краіне пару мільярдаў долараў?

Даведаліся ў эксперта, чаму гэта немагчыма і стала б адразу відавочна, калі б Пуцін расшчодрыўся.

Таемна траціць незаробленыя грошы не атрымаецца

— Гэта вельмі дзіўнае меркаванне. Першае пытанне, якое ўзнікае: што рабіць з наяўнымі? — кажа старшы аналітык "Альпары Еўразія" Вадзім Іосуб. — У любым выпадку для працы эканомікі патрэбныя безнаяўныя грошы на рахунках. Для дзяржаўных выдаткаў павінны быць безнаяўныя грошы ў бюджэце, каб плаціць пенсіі, зарплаты бюджэтнікам, дзяржслужачым, аплачваць дзяржвыдаткі і гэтак далей.

Денег с неба не будет: Путин не сможет тайно помогать Беларуси финансово
У эканоміцы ўсё ўзаемазвязана, таму вялікія сумы грошай не схаваць / pexels.com

Прадпрыемствам таксама патрэбныя грошы на рахунках, каб пагашаць крэдыты і выплачваць заробкі. 

— Пуцін захоча дапамагаць ці не захоча — гэта асобнае пытанне. Калі дапусціць, што захоча, то абсалютна незразумела, навошта гэта рабіць наяўнымі. Можна пералічыць грошы ў бюджэт па дзяржаўным крэдыце яшчэ неяк.

Выкарыстоўваць наяўныя, каб усё было таемна, бескарысна. Уся эканоміка — пачынаючы ад бухгалтэрыі індывідуальнага прадпрымальніка і заканчваючы бюджэтам краіны — будуецца на балансах: дэбіт і крэдыт, даходы і выдаткі.

Немагчыма павялічыць адзін артыкул балансу так, каб гэта не адбілася на іншым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі