Група чыноўнікаў трапіла пад следства за продаж сапсаванага мяса (фота)

Група чыноўнікаў трапіла пад следства за продаж сапсаванага мяса (фота)

Пад следства трапілі шэраг службовых асобаў Гомельскага мясакамбіната, Гомельскага аблвыканкама і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Па факце рэалізацыі сапсаванага мяса КДБ распачаў крымінальную справу, яе расследуе Следчы камітэт.

Паведамляецца, што з-за неналежных умоваў для захоўвання мясной прадукцыі на гомельскім мясакамбінаце ў траўні-снежні мінулага года было сапсавана больш за 100 тон мяса. Дырэктар прадпрыемства, атрымаўшы падтрымку першага намесніка старшыні аблвыканкама і намесніка міністра сельскай гаспадарк і харчавання — дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду, арганізаваў яго перапрацоўку і рэалізацыю. А сапсаванае мяса пагражала жыццю і здароўю грамадзян, адзначае прэс-служба Следчага камітэта.

Сцвярджаецца, што адным з матываў здзяйснення злачынства было імкненне схаваць інфармацыю пра сапраўдную сітуацыю на заводзе. Службовыя асобы баяліся адказнасці за дапушчаныя пралікі і безгаспадарчасць.

Праваахоўнікі знайшлі сапсаваную прадукцыю, яна будзе знішчаная.

Па крымінальнай справе праходзіць больш за 10 чалавек. Іх падазраюць ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Расследаванне працягваецца.

Група чыноўнікаў трапіла пад следства за продаж сапсаванага мяса (фота)
Фота: sk.gov.by
Група чыноўнікаў трапіла пад следства за продаж сапсаванага мяса (фота)
Група чыноўнікаў трапіла пад следства за продаж сапсаванага мяса (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі