Гуайдо: "Сёння мы з нашымі беларускімі братамі ў барацьбе за свабоду"
"Часовы прэзідэнт Венесуэлы" Хуан Гуайдо падтрымаў міжнародны Дзень салідарнасці з Беларуссю, ініцыяваны Святланай Ціханоўскай. "Сёння мы з нашымі беларускімі братамі ў барацьбе за свабоду, — піша ён у Twitter. — Дэмакратыя заўсёды пад пагрозай, і сёння мы як ніколі павінны бараніць яе".
Гуйадо таксама адзначыў, што "аўтарытарныя мадэлі выкарыстоўваюць судовую сістэму як інструмэнт для здзеку з іншадумцаў". Безумоўна, ён ведае пра сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне, пра 228 палітвязняў.
Як вядома, у Венесуэле з 2018-га захоўваецца двоеўладдзе: апазіцыя не прызнала перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Нікаласа Мадуры. Кіраўнік парламента Хуан Гуайдо абвясціў сябе "часовым прэзідэнтам", яго прызналі шматлікія краіны свету, у тым ліку і ЗША.
Паралелі беларускай і венесуэльскай сітуацый неаднаразова гучалі ў выступах Аляксандра Лукашэнкі. Святлану Ціханоўскую ён назваў "беларускай Гуайдзіхай".
Hoy acompañamos a nuestros hermanos de #Bielorrusia en la lucha por su libertad. La democracia siempre está en juego y hoy más que nunca debemos defenderla.
— Juan Guaidó (@jguaido) February 7, 2021
Estos modelos autoritarios utilizan el sistema judicial como instrumento para torturar a la disidencia.#StandWithBelarus https://t.co/0nixR0n1Vq
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.