ГУР Украіны паведаміла пра дыверсію пад Масквой: падарваныя самалёты і верталёт
![Дыверсанты працягваюць наносіць удары па ваенных аб'ектах у РФ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/gur1.jpg.webp?itok=6jjefu0q)
Дыверсанты працягваюць наносіць удары па ваенных аб'ектах у РФ / t.me/DIUkraine/
ГУР Мінабароны Украіны паведаміла пра дыверсію пад Масквой. "Невядомыя дыверсанты" 18 верасня падарвалі на аэрадроме "Чкалаўскі" (знаходзіцца ў 31 км ад расійскай сталіцы) два самалёты і верталёт.
Падкрэсліваецца, што дыверсія адбылася на аэрадроме, на якім базуюцца ўрадавыя самалёты і спецыяльныя самалёты-разведчыкі. Адпаведна там моцная ахова. Тым не менш, была закладзена выбухоўка і падарваныя самалёты Ан-148 і Іл-20 з 354-га авіяпалка спецпрызначэння, а таксама верталёт Мі-28Н (удзельнічаў у "паляванні" на ўдарныя дроны ў Маскоўскай вобласці). У верталёта пашкоджана хваставая частка. "Пашкоджанні самалётаў не дазваляюць разлічваць на іх хуткае аднаўленне", — заяўляе ГУР.
![ГУР Украіны паведаміла пра дыверсію пад Масквой: падарваныя самалёты і верталёт](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/GUR2.jpg.webp?itok=qR0wlB8U)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.