У МЗС Беларусі паскардзіліся паверанаму ЕС на ўкраінскія беспілотнікі

МЗС Беларусі

МЗС Беларусі

12 жніўня у МЗС Беларусі запрасілі паверанага ў справах Еўрасаюза Стэна Нёрлава. Нагодай стала меркаванае парушэнне беларускай мяжы ўкраінскімі дронамі.

"Асабліва была адзначана наяўнасць маркіроўкі вытворцаў краін Ес на шэрагу элементаў аднаго з збітых беларускімі сіламі СПА беспілотнікаў", — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

У дыпламатычным ведамстве кажуць, што такія дзеянні пагражаюць эскалацыяй ваеннага канфлікту, які можа пашырыцца ў тым ліку на краіны ЕС.

Пра збітыя над Беларуссю ўкраінскія беспілотнікі, якія ляцелі ў бок Расіі, 10 жніўня заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго, 9 жніўня было зафіксавана "каля дзясятка дронаў". Частку з іх нібыта збілі беларускія вайскоўцы. Астатнія былі "перададзеныя Расійскай Федэрацыі", і расіяне збілі іх у раёне Яраслаўскай вобласці. У панядзелак ТАСС са спасылкай на выкладчыка Ваеннай акадэміі РБ Андрэя Багадзеля паведаміла, быццам у Беларусі было збіта 13 украінскіх дронаў.

У сваю чаргу маніторынгавая група "Беларускі Гаюн" паведаміла, што на тэрыторыі Беларусі 9 жніўня "ніякіх дронаў (БПЛА) выяўлена не было".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі