Гурт BRUTTO прэзентаваў кліп на песню "Родны край"
А ўвосень плануе выпусціць аднайменны альбом.
1 верасня, у дзень свайго афіцыйнага нараджэння, гурт BRUTTO прадставіў публіцы сінгл з альбома "Родны Край" і кліп на яго.
Паведамляецца, што новы альбом BRUTTO плануе прэзентаваць сёлета ўвосень.
Рэжысёрам кліпа стаў Андрэй Давыдоўскі. "Родны Край" — пятая сумесная праца Давыдоўскага і BRUTTO.
Пасля прэм'еры новага альбома гурт плануе тур у яго падтрымку па Украіне, Еўропе і Амерыцы.