Гурт "Ляпис Трубецкой" заявіў, што спыняе існаванне (відэа)

Пра гэта Міхалок паведаміў у адмысловым відэароліку, апублікаваным на сайце гурта. "Я распускаю гурт "Ляпис Трубецкой", — кажа музыка. Па яго словах, самае ганебнае і пошлае, што можа адбыцца з рок-гуртом, — гэта адзначанне 25-гадовага юбілею. Таму рокеры вырашылі не чакаць гэтай даты.

Міхалок заявіў, што гурт адыграе запланаваныя вясновыя і летнія канцэрты, а першага верасня 2014 "Ляпіса Трубяцкога" больш не будзе. Аб далейшых планах удзельнікаў гурта ён паабяцаў паведаміць у завяшчанні, "якое будзе апублікавана ва ўсіх еўрапейскіх СМІ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі