Гурт RASTA выходзіць з адпачынку і прадстаўляе відэа-тызер новай песні

Гурт RASTA выходзіць з адпачынку і прадстаўляе відэа-тызер новай песні

Гомельскі гурт RASTA, які з 2009 года адпачывае ад музычнай дзейнасці, запісаў новы трэк. Песня будзе апублікаваная за некалькі дзён да грандыёзнага канцэрта 36/13, у якім возьмуць удзел монстры беларускага метала Gods Tower, TT-34 і RASTA і які адбудзецца 31 кастрычніка ў сталічным клубе Re:Public.

Цяпер жа гурт, які за апошнія 7 гадоў усяго а двойчы з’яўляўся на сцэне — у 2010 і 2014 гадах, прадстаўляе відэа-тызер новага нечаканага трэка. Яго назва не паведамляецца. Як і не вядома, ці вернецца гурт да актыўнай дзейнасці.

Дарэчы, калегі і землякі “Расты” Gods Tower, якія не радавалі фэнаў навінкамі два апошнія гады, таксама аб’явілі пра прэм’еру новай песні пад назвай “Liar”, якую на жыва прэзентуюць на канцэрце 31 кастрычніка. Лідар гурта Лэслі Найф кажа, што новы трэк — “адначасова класічны і наватарскі”, створаны ў традыцыях класікі Gods Tower.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі