Хакеіст Грабоўскі афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар'еры
Міхаіл Грабоўскі
35-гадовы беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі не збіраецца аднаўляць кар'еру гульца. "Для беларускіх заўзятараў афіцыйна заяўляю: я з хакеем завяршыў. Як гулец", — сказаў Грабоўскі ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ.
Хакеіст адзначыў, што "сам для сябе вырашыў, што дома сядзець не лепшы варыянт". "Трэба чымсьці займацца. Як гулец кар'ера не дазваляе, таму хачу паспрабаваць сябе ў ролі трэнера", — распавёў ён.
Міхаіл Грабоўскі будзе працаваць памочнікам галоўнага трэнера мінскага "Дынама" Крэйга Вудкрафта, які нядаўна ўзначаліў клуб.