Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Лакаматыву" з разгромным лікам
23 лютага ў другім матчы плэй-оф Кубка Гагарына хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў гасцях яраслаўскаму "Лакаматыву" з лікам 2:7.
Яраслаўская каманда амаль да самага канца сустрэчы надзейна трымала ініцыятыву ў сваіх руках. Толькі на 44-й хвіліне Дзмітрыю Корабаву ўдалося размачыць лік, а на 53-й хвіліне Мэт Элісан другі раз прабіў абарону гаспадароў.
Гэта другая сустрэча ў серыі, і другі раз перамагае "Лакаматыў". У першым матчы расіяне выйгралі з лікам 2:1. Серыя праводзіцца да чатырох перамог адной з камандаў.
Наступны матч для дынамаўцаў будзе хатнім: ён пройдзе на "Мінск-Арэне" ў суботу, 25 лютага.