Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў гасцях "Словану" — 2:3
13 лютага хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ сустракаліся ў гасцях са "Слованам" з Браціславы. Гульня скончылася з лікам 3:2 на карысць гаспадароў.
На пачатку сустрэчы "зубры" закінулі ў браму гаспадароў пляцоўкі дзве шайбы. Адзначыліся Тэему Пулкінен (на 7-й хвіліне) і Максім Парфеявец (12). Аднак ужо на 15-й хвіліне гульні Рудальф Чэрвены скараціў разрыў. У другі перыядзе Марэк Слобада зраўняў лік, забіўшы ў браму "Дынама" яшчэ адну шайбу (23). А Джэф Тэйф у трэцім перыядзе (46) вывеў гаспадароў наперад.
На апошняй хвіліне гульні дынамаўцы замянілі брамніка палявым гульцом, аднак і гэта не дапамагло камандзе.