Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Віцязю” ў авертайме — 2:3

Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Віцязю” ў авертайме — 2:3

Хакеісты мінскага “Дынама” суступілі падольскаму “Віцязю” ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Сустрэча прайшла 15 студзеня на лёдзе “Мінск-Арэны” і гаспадары былі матываваныя на перамогу, бо ў папярэдніх двух гасцявых матчах мелі наўдачы.

Лік быў адкрыты напрыканцы першага перыяду, калі мінчане прапусцілі недарэчную шайбу ад гасцей. У другім перыядзе “зубры” зраўнялі лік, дзякуючы кідку Тэему Пулкінена, а потым выйшлі наперад — Ілля Літвінаў закінуў сваю першую шайбу ў КХЛ.

Аднак у тым самым другім перыядзе госці зноў адыграліся, а ў трэцім перыядзе пачалі актыўна ціснуць на дынамаўцаў. Гульня перайшла ў авертайм, дзе “Віцязь” быў больш удачлівым. Вынік матча — 2:3.

Далей мінскае “Дынама” чакае тыднёвы перапынак у КХЛ, пасля якога 22 студзеня яны сустрэнуцца на выездзе са СКА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі