Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі восьмы запар перадсезонны матч
Мінскае хакейнае “Дынама” прайграла восьмы перадсезонны матч запар. Гэтым разам “зубры” саступілі рыжскім аднаклубнікам на Кубку Латвійскай чыгункі. Вынік сустрэчы — 1:3 (0:1, 1:0, 0:2).
У першым матчы турніру ў Латвіі мінчане саступілі “Ак Барсу” — 0:3, а затым атрымалі разгром ад “Аўтамабіліста” — 0:6. Раней мінскае “Дынама” пяць разоў запар саступала на Кубку губернатара Ніжагародскай вобласці і на Кубку Салея.
Заўтра каманда згуляе з “Лакаматывам”.