Хакеісты мінскага "Дынама" трэці раз запар прайгралі з лікам 1:5
Хакеісты мінскага "Дынама" 16 студзеня ў рамках чэмпіянату КХЛ гулялі ў гасцях у падмаскоўнага "Віцязя". Сустрэча скончылася з лікам 5:1 (2:0, 2:0, 1:1) на карысць гаспадароў.
Аўтарам адзінай шайбы ў "зуброў" стаў Яўген Дадонаў на 57-й хвіліне сустрэчы.
Дарэчы, гэта трэці запар пройгрыш мінскага "Дынама" з лікам 1:5.
У турнірнай табліцы КХЛ наша каманда па-ранейшаму займае апошняе месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.