Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях прайгралі чалябінскаму "Трактару"
26 снежня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ сустракаліся ў Чалябінску з мясцовым "Трактарам". Гульня скончылася перамогай гаспадароў з лікам 2:1 (0:0, 1:1, 1:0).
Першы перыяд атрымаўся безгалявым. Першую шайбу ў гульні на 23-й хвіліне забіў гулец "Трактара" Ёнас Энлунд. Але неўзабаве "зубры" зраўнялі лік дзякуючы Дзмітрыю Буйніцкаму (29). Аднак у трэцім перыядзе Аляксандр Шароў (51) зноў вывеў "Трактар" наперад, забяспечыўшы сваёй камандзе перамогу.
Гол Энлунда:https://t.co/U6DdfXS63J
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) December 26, 2018
Гол Буйницкого:https://t.co/MHaAS5m8jz
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) December 26, 2018
Гол Шарова:https://t.co/hpVesKpdL4
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) December 26, 2018