Хілары Клінтан пагадзілася стаць дзяржсакратаром ЗША

Сенатар ад штата Нью-Ёрк Хілары Клінтан пагадзілася пакінуць Сенат і заняць пост дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі абранага прэзідэнта краіны Барака Абамы.
Пра гэта ў пятніцу піша газета The New York Times, спасылаючыся на дзве ананімныя крыніцы ў асяроддзі сенатара. Па звестках газеты, рашэнне ўзначаліць Дзярждэпартамент Клінтан прыняла пасля дадатковых кансультацый з абраным прэзідэнтам.

У асяроддзі Абамы адзначылі, што ніякіх афіцыйных заяў аб прызначэнні дзяржсакратара раней за 27 лістапада зроблена не будзе, паведамляе Lenta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі