ХК “Шахцёр” пачаў выступ у чэмпіянаце Беларусі з перамогі
Матчы першага тура чэмпіянату Беларусі па хакеі прайшлі ў чацвер, 3 верасня. Дзеючы чэмпіён краіны салігорскі “Шахцёр” упэўнена перамог сярэбранага прызёра мінулага сезона — мінскае “Юнацтва”. Матч скончыўся з лікам 4:2.
Вынікі астатніх матчаў гэтага тура такія: “Гомель” — “Дынама U-20” (Бабруйск) – 5:3, “Металург” (Жлобін) — “Магілёў” – 6:1, “Дынама-Маладзечна” — “Брэст” — 3:4, “Віцебск” — “Ліда” — 2:3.
Наваполацкі “Хімік-СКА” і “Нёман” пакуль не пачалі выступ у чэмпіянаце краіны, бо гродзенцы ўдзельнічаюць у хакейнай Лізе чэмпіёнаў.
Наступны тур пройдзе 5 верасня.