Хроніка тэракту ў Ніцы і карта
- У Ніцы грузавік на вялікай хуткасці пратараніў натоўп.
- Адбылося гэта позна ўвечары 14 ліпеня, адразу пасля салюту на Англійскай набярэжнай, дзе людзі святкавалі Дзень Бастыліі.
- Грузавік праехаў каля 2 кіламетраў зігзагамі, спецыяльна, каб загінула больш людзей.
- Даўжыня набярэжнай — 8 кіламетраў. Яна была закрытая для транспарту з абодвух бакоў.
- Тэрарыста ліквідавалі паліцэйскія. У лабавым шкле — 31 дзірка ад куляў.
- Кіраваў грузавіком 31-гадовы француз туніскага паходжання.
- Ён забіў 84 чалавекі. У тым ліку шмат дзяцей. Розныя траўмы атрымалі больш за сто.
- У грузавіку знайшлі зброю і боепрыпасы (сярод іх — гранаты)