Ідэолагі і праваахоўнікі праверылі Зыбіцкую ноччу

Ідэолагі і праваахоўнікі праверылі Зыбіцкую ноччу

Журналісты "Мінскага кур'ера" разам з адміністрацыяй Цэнтральнага раёна сталіцы ў ноч з пятніцы на суботу рушылі ў рэйд па самых гламурных вуліцах Мінска — Зыбіцкай і Герцэна.

Кіраўніцтва раёна, а таксама ідэолагі, праваахоўнікі, ратавальнікі абышлі забаўляльны квартал пасля дванаццатай гадзіны ночы. Нейкіх экстрэмальных сітуацый дэлегацыя з чыноўнікаў і журналістаў не заўважыла. Маўляў, усё адбывалася культурна: людзі пілі кактэйлі і піва, танцавалі.

Адзінае, былі выяўленыя рэстараны, якія мусілі зачыніцца ў 23.00, але працягвалі працаваць пасля поўначы. Гаспадары ўстаноў патлумачылі гэта тым, што апошнія наведвальнікі завіталі да іх каля 23-й, замовілі ежу і пітво, а цяпер завяршаюць вячэру.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі