У мінскім парку Горкага міліцыя прасіла дзяцей не лазіць па дрэвах
Міліцэйскі патруль у парку Горкага
У Партызанскім РУУС Мінска паказалі, як праводзяцца "прафілактычныя рэйды" ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага. Фотарэпартаж з'явіўся на сайце minsknews.by.
Спачатку міліцыянеры і дружыннікі прычапіліся да пенсіянера, які адпачываў на лаўцы, пасля — да сям'і, якая ішла праз парк з сабакам, а яшчэ заўважылі падлеткаў на дрэве. Міліцыянеры "папрасілі дзяўчынак не лазіць па дрэвах". Не, гэта пакуль не забаронена. Проста могуць "атрымаць траўму". Ім прапанавалі скарыстацца "велізарнай колькасцю пляцовак і горак, прызначаных для катання і актыўнага адпачынку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.