Ігар Аліневіч і Мікалай Дзядок прыехалі ў Мінск

Вызваленыя палітвязні Ігар Аліневіч і Мікалай Дзядок (на здымку) прыбылі ў Мінск. Пра гэта паведаміла маці Ігара Валянціна Аліневіч. Праўда, сустрэць Аліневіча на вакзале родныя і паплечнікі не паспелі. Па апісанні кіроўцы аўтобуса, Ігар усё ж прыехаў у Мінск. Дзе ён знаходзіцца цяпер, дакладна не вядома. Па словах маці, верагодна, ён накіраваўся дадому.

22 жніўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў шасцярых палітвязняў — Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Міколу Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова. У паведамленні адзначаецца, што рашэнне пра іх памілаванне прынятае паводле “прынцыпа гуманізму”.

Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка былі фігурантамі гэтак званай “справы анархістаў” і атрымалі розныя турэмныя тэрміны.

Фота: Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі