Ігар Крывушэнка зноў выклікаў у зборную Антона Пуцілу

Ігар Крывушэнка зноў выклікаў у зборную Антона Пуцілу

Ігар Крывушэнка зноў выклікаў у зборную Антона Пуцілу. Паўабаронца турэцкага "Анкарагюджу" пэўны час заставаўся па-за беларускай дружынай. Гэта хіба адзіная заўважная змена ў складзе зборнай на бліжэйшыя матчы ў Лізе нацый, які быў агучаны 1 кастрычніка.

Збор стартуе 8 кастрычніка. 12 кастрычніка на стадыёне "Дынама" беларусы згуляюць з Люксембургам, 15 кастрычніка — з Малдовай. Абодва паядынкі пачнуцца ў 21:45.

Склад нацыянальнай зборнай Беларусі з'явіўся на сайце Беларускай федэрацыі футбола.

Брамнікі: Андрэй Гарбуноў ("Дынама-Мінск"), Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Аляксандр Гутар ("Дынама-Брэст").

Абаронцы: Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Ігар Шытаў ("Дынама-Мінск"), Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько, Аляксей Рыас (усе — БАТЭ, Барысаў), Сяргей Паліцевіч ("Кайрат", Алма-Ата, Казахстан), Міхаіл Сівакоў ("Арэнбург", Расія).

Паўабаронцы: Сяргей Кісляк, Павел Няхайчык (абодва — "Дынама-Брэст"), Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Міхаіл Гардзяйчук (усе — БАТЭ), Антон Пуціла ("Анкарагюджу", Турцыя), Юрый Кавалёў ("Шахцёр", Салігорск), Іван Маеўскі ("Астана", Казахстан), Мікіта Корзун ("Дынама-Мінск"), Юрый Кендыш ("Шэрыф", Ціраспаль, Малдова).

Нападаючыя: Мікалай Сігневіч (БАТЭ), Дзяніс Лапцеў ("Шахцёр"), Антон Сарока ("Локерэн", Бельгія).

У Лізе D у 2-й групе лідыруе Люксембург — 6 ачкоў, у зборнай Беларусі — 4, Малдова мае 1 ачко, у Сан-Марына ачкоў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі