Індывідуальную гонку на чэмпіянаце свету выйграла Лаура Дальмаер

Індывідуальную гонку на чэмпіянаце свету выйграла Лаура Дальмаер

У сераду ў аўстрыйскім Хохфільцане на чэмпіянаце свету па біятлоне прайшла жаночая індывідуальная гонка на 15 кіламетраў. Яе выйграла Лаура Дальмаер з Германіі — 41.30,1 (1-0-0-0), на другім месцы Габрыэла Коўкалава з Чэхіі — +24,7(1-0-0-0), на трэцім — Алексія Рунгальд'ер з Італіі — +2.45,6 (0-0-0-0). Такім чынам беларускі засталіся без медалёў, але аж тры біятланісткі патрапілі ў першую 20-ку.

Дар'я Домрачава стартавала 91-й. Дзве штрафных хвіліны на другім агнявым рубяжы і адна штрафная хвіліна на чацвёртым перакрэслілі яе шанцы на прызавое месца. У выніку яна толькі 13-я  — +2.46,1 (0,2,0,1). 14-е месца ў Ірыны Крыўко — +3.24,3 (1-0-0-0), 17-е — у Надзеі Скардзіна — +3.41,3 (0-0-1-1), 35-е — у Дар'і Юркевіч — +4.19,6 (0-1-0-0). Агулам у гонцы ўдзельнічалі 99 біятланістак.

У чацвер, 16 лютага, пройдзе індывідуальная гонка ў мужчын, пачатак жывой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5" у 16.20.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі