Інтэрпал адмовіўся ўключаць былога суддзю Томаша Шмыта ў сваю базу
Томаш Шмыт
Інтэрпал адмовіўся ўносіць былога суддзю Томаша Шмыта, які папрасіў прытулку ў Беларусі, у спіс асоб з "чырвоным паведамленнем". Пра гэта паведаміла агенцтву PAP прэс-сакратарка Галоўнай управы паліцыі Польшчы Катажына Новак.
Паводле яе слоў, гэта рашэнне звязана з тым, што Інтэрпол "не дазваляе перадаваць па сваіх каналах дадзеныя адносна дзеянняў супраць бяспекі дзяржавы, якія вызначаюцца як палітычныя злачынствы".
У Польшчы супраць Шмыта завялі крымінальную справу за шпіянаж. У сярэдзіне траўня Варшаўскі акруговы суд завочна арыштаваў яго на тры месяцы. А 22 траўня паліцыя Польшчы па патрабаванні пракуратуры пачала працэдуру ўключэння былога суддзі ў спіс асоб, якія адшукваюцца Інтэрполам з "чырвоным паведамленнем". Але тэхнічную праверку з боку ўпраўлення міжнароднага паліцэйскага супрацоўніцтва гэтая заяўка не прайшла. "Чырвонае апавяшчэнне" Інтэрпола — гэта "запыт да праваахоўных органаў краін свету аб вызначэнні месцазнаходжання і папярэднім арышце асобы ў чаканні экстрадыцыі, выдачы або аналагічнага прававога дзеяння".
Інфармацыя пра тое, што суддзя 2-га аддзялення Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Шмыт папрасіў "статус палітычнага ўцекача" ў Беларусі, з'явілася 6 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.